З прыродай злiушыся душой

Елизавета Осоцкая
З прыродай зліўшыся душой,
Ад родных ніў, да хуткай рэчкі,
Я бачыў, як Анёл парой
Запальвае на небе свечкі.

Як цёпла вецер шапаціць,
Як над зямлёю змрок кладзецца.
Як дрэва з дрэвам гаварыць,
І свежы водар збожжа ўецца

Як уплывае ўсё далей
На лодцы месяц белабокі.
І як стаіць сярод палей
Магутны рыцар-дуб высокі.

Як цiха лес стары гудзе,
І сон сярод дамоў блукае.
Як фарбы блішчуць у вадзе,
Як зорка ў небе мірна з’зяе.

Як песціць вочы родны край –
Магутных продкаў падарунак.
І як шуміць сасновый гай,
Як кветак паўстае малюнак.

З прыродай зліўшыся душой,
Передаю ўсёй планеце:
“Храніце край блакітный свoй,
Бо ён адзін такі ў свеце!”