Што было -- замяло.
Не салодка й не горка.
Над вячэрнім сялом
Месяц з зоркай.
Гэта -- ты, гэта -- я.
І нябёсаў бяздонне.
І ні ночы, ні дня --
Усё як у паўсонні.
Я жыву -- не жыву.
Так, хутчэй выжываю.
Цябе ў думках заву,
З моцнай верай трываю*.
трываю -- держусь