Простае шчасце

Вечная Ная
А мне хочацца простага шчасця,
І каб вочы блішчалі ўранку,
Каб забыць гэта слова "няшчасце"
І пранікнуць у сэрца знянацку.

Каб змяніць там усе механізмы
І заклеіць крывавыя раны.
Нават з доляй малой фанатызма,
Навяду на сусвет гэты чары.

Мне захочацца раптам смяяцца,
Танцаваць пад вячэрнія зоркі,
У каханні нарэшце прызнацца
І адчуць, што любіма да коркі.

Я прыйду да высновы змяніцца
І паверу ў вечнае шчасце.
Застаецца толькі маліцца,
Аб жыццева патрэбнай мне ласцы.