Сляды i час

Валерий Познякевич
Галоўнае ў жыцці -- пакінуць след,
Які прыцягне позіркі і лёсы.
Каб гэты след свет ратаваў ад бед,
Каб адштурхоўваў гора, енк і слёзы.

Куды ідзе сягоння мой народ?
Чые сляды вядуць яго да згубы?
Гібее лёс, не доўжаць людзі род --
Ваўчыха шчэрыць на шляху тым зубы.

Няма надзей, што дыхалі вясной
І клікалі да веры, да Радзімы.
Зламаў Харон апошняе вясло
На тым шляху, дзе мы раней хадзілі.

У часе нашым страчана душа --
Ён словы дабрыні не разумее.
Ён забівае вернікаў з ружжа
І сам ад болю гэтага нямее.

Я веру -- час павернецца да нас
Не спінаю, а тварам праз стагоддзі.
Каб дух людское веры не пагас,
Народ мой па слядах сумлення пойдзе.