Так, я хворая! Я новы падтып вар'ятаў!
Хапайце за рукі і кідайце
у шпіталь!
Мяне кліча адзіночная палата?
Добра, шпурляйце ў яе! Няхай!
Па правілах санітарыі
ў ёй мусіць вісець акно,
а за ім па правілах МЕТА(і без мета)ФІЗІЧНЫХ -
блакітна-пенны хрышталь
раскроеных мною аблокаў
і даміно
фарбаў разлітых няўцям