Мае зоркi

Александр Чепа
Каля плота я стаю, навокал толькі цемра.
Нікога больш, мароз, і поўня свеціць.
Навошта тут я? І чаму? Глядзець на вас прыемна,
Мае вы зоркі, лепшыя на свеце.

Чаму вы вабіце мяне? Ніяк не разумею.
Раней на вас увагі не звяртаў.
А зараз, верыце ці не, трымаю ўжо надзею,
Што буду ведаць вас па імені і ў твар.

Сузор'я дзіўныя мяне так захапляюць,
І я на вас глядзеў бы і глядзеў…
Але і шыя ные, рукі замярзаюць,
Хоць і развітваюся зараз – не хацеў.

Мае самотныя! Шкада, што я не з вамі.
Адзін я вас, нібыта, разумею.
Вы неаднолькавыя. Кожную пазнаю.
Заўсёды побач. Дзякуй за надзею.

17 лютага 2013 года, ноч, Яроміна.