На смерць Нiла Сымонавiча Гiлевiча

Вероника Мусвидас
       Яшчэ тры дні таму пісаць не магла і не думала, што буду, але… Але разумею, што не напісаць не магу і не маю права.
       З усіх блізкіх і родных па духу мне людзей Ніл Сымонавіч стаў маім найвялікшым уражаннем. Уразіў, асляпіў, закахаў, напоўніў новымі думкамі, стаў узорам.
       Высакародны і сціплы. Глыбокі і вытанчаны. Сур’ёзны і гумарны. Шчодры на пахвалу да іншых, але толькі не да сябе. Мужны і па-дзіцячы наіўны. Прынцыповы і мяккі. Прыгожы ва ўсім. І ніколі не абыякавы.
       Не забуду Ваш смех, праменьчыкі ў вачах, Ваш голас і  статную постаць, Вашу гасціннасць і шчырую цікавасць да маёй сям’і, маіх дзяцей, Вашу ўважлівасць і вернасць слову.
       Мы любім ВАС і будзем любіць заўсёды. Вы - НАШ “дзед Ніл”, НАШ “даражэнькі Ніл Сымонавіч”, наш РОДНЫ. Дзякуй Богу за нашу сустрэчу, наша сяброўства, наша супрацоўніцтва, нашу родаснасць душ. Шчасця ў вечнасці і Валадарства Нябеснага, любы НАШ!
                ВАШЫ Вераніка, Яна, Ян і Лука
 
Без вас - не тое…
Зусім не тое…
Усцешыць думка,
Што вы ў спакоі:
Ідзеце поруч
З каханай Нінай
У новым свеце
Дарогай дзіўнай,
З усмешкай шчырай,
Як тут калісьці,
І кніжны вырай
Над вамі лісцем
(Без ашуканскіх
Прыдум-памылак), -
Знаёмы добра,
Аж да пражылак.
І крылы коўдрай
Хаваюць плечы.
І так вам добра…
Па-чалавечы…
Усё, што з вамі,
Вышэй за мроі…
Няхай, і нам тут
Без вас - "не тое".

/01.04.2016/


Са святымі ўпакой, Госпадзе!