Твой водар мяне чаруе

Станислав Шастак
Твой водар мяне чаруе
Твой водар дурманіць мяне
Мне казку, мне песьню даруе
У яве і ўва сне.

Даруе мне слодыч нектару
І вуснаў сунічных мёд
Багіня, якую як мару
Я сню ўвесь дзень напралёт.

О Муза мая! О Багіня!
Схіляю я голаву ніц!
Зрабі, хай мяне не пакіне
Дурманячны водар суніц!