Я б з табой зацвiла белай ружаю...

Галя Хейлик
Я б з табой зацвіла белай ружаю,
Дзікай ружаю ля вады,
Не была б ніколі прастужанай,
Не пазнала б тады бяды.
Без цябе я - травы быліначка,
Хмарка цёмная за ляском,
У дзікім полі адна сцяжыначка,
Цень пакутная за вуглом.
Я б з табою была царэўнаю,
Без цябе - адзіноцтва слуп.
Дык зрабіш мяне каралеўнаю,
Пацалуй водар свежых губ.

6 красавіка 2016