Дык чаму ж мы занядбалi...

Галя Хейлик
Дык чаму ж мы занядбалі
Нашу мову родную,
Па-расейску заспявалі
пра долю нягодную.

У дзяцінстве размаўлялі
мы на мове роднай,
пасталелі, занядбалі,
палічылі нягоднай.

Беларусы, размаўляйце
Вы на мове роднай,
шчыра сэрца адчыняйце
для думкі свабоднай.

Распраўляйце свае крылы,
ляціце на волю.
Хай усе будуць шчаслівы.
Далоў гарку долю.

6 красавіка 2016