Надыход вясны

Марина Михалюк
Бяжыць з пагоркаў талая вада,
Лес поўніцца птушыным ветлым спевам...
Падумаю, дык крышачку шкада,
Як быццам сэрца нудзіць недаверам:
Што адыходзіць сцюжа - не бяда!
Засела ў ім маркота шэрым зверам...
Заззяй вясновай раніцай імклівай,
Душа мая! Зайдзіся з новай сілай!
20.11.2015.