Прабач, але я забываю...

Надежда Верас
Прабач, але я крыху забываю,
Як пахнуць валасы твае і рукі...
Сярод натоўпу я цябе шукаю
І дзе схавацца мне ад гэтай мукі?!

А некалі аж сэрца замірала
І трапятала матыльком у целе,
Калі спаткання я з табой чакала...
Як хутка ўсе імгненні праляцелі!..

Шкадую, што не спраўдзіліся мары
І нас дарогі развялі навекі...
Я толькі ветрам прабягусь па твары,
Каханага калісьці чалавека....

         2016


Благодарю неизвестных фотохудожников из интернета, чьи работы я использую