Чую твае сляды

Махнач Сергей Юрьевсын
Чую твае сляды,
Бачу тваё рэха.
Мне без цябе - куды?
З глузду амаль з'ехаў.

Мне без цябе нiяк,
Сонечным днём шэра.
Ведаеш, я маньяк -
Хлопец з душой звера.

Твой адчуваю пах,
Памятаю рухi.
Да пабачэння, дах,
Гэта мацней пугi.

Зноўку лячу сюды,
Бо на душы вэрхал:
Выпiць твае сляды,
З'есцi тваё рэха.

14.04.2016
Astravets