Я не чакаю

Махнач Сергей Юрьевсын
Я не чакаю лёгкiх перамог,
Ня трэба мне казаць прa перамогi.
Яшчэ адну паперу перамог
I хутка кiну камяком пад ногi.

Яе намочыць дожджык веснавы,
А сонейка вясновае прасушыць.
Звяртаючыся да мяне "на Вы",
Мясцовы дворнiк не шкадуе вушы:

"Ё* Вашу мать, поэтов развелось!
Уже дворы! Вам мало интернета?
За*рали всё!
Да чтоб Вам так жилось!" -
Пайду i напаю ў сабе паэта.

Я не шукаю лёгкiх перамог,
Не стукаюся ў выдавецтваў дзверы,
Жыццё раскласцi на паперы мог,
Але навошта гэтыя паперы?

05.04.2016
Astravets