Cябру майму кепска

Махнач Сергей Юрьевсын
Я адчуваю, што сябру майму кепска,
Я разумею, што дрэнна яму, блага.
Ён дагарае, нiбыта ў агнi трэска,
Ён высыхае: знiшчае яго смага.

Словы "трымайся, змагайся, усё добра"
Не дапамогуць: складана яму вельмi.
Колам ляжыць на грудзях у яго кобра -
Цёпла, утульна i хораша там шэльме.

Цягне пачвара з ягоных грудзей сокi.
Думаў гадзiну, як гадзiну зняць з сябра.
Вырашыў проста (сышлiся, вiдаць, зоркi):
Дапамаглi мне сябоўства, адчай, ..... швабра!!!

31.03.2016
Astravets