Абпальваеце мяне поглядам

Махнач Сергей Юрьевсын
Абпальваеце мяне поглядам,
Спрабуеце дакрануцца,
Гуляеце ў гульнi дарослыя.
Усё чакаеце, што я дам
Падставу, каб распрануцца,
Каб словы сказаць узнёслыя.
Словы вашыя мне навошта?
Штучная гэта ўзнёсласць,
Пачуццi ненатуральныя.
Сярод iншых Алегаў, Сярож ды
Саш я пазнала даросласць,
За**ана лiтаральна я.
Прапануйце вiно i грошы,
Потым, некалi - цёплае мора.
Працавала гэта калiсцi.
Усе Алегi, Сашы, Сярожы
Мне прыносiлi толькi гора,
Абяцаўшы да шчасця выйсце.
Кожнай ноччу мне снiцца яма -
Чорная, нiбы душа мая,
Глыбокая ды халодная.
Мне наўрад цi ўжо скажуць: "Мама,
Для мяне ты самая-самая:
Адзiная, прыгожая, родная!"

26.03.2016
Astravets