Народ беларускi

Елизавета Осоцкая
Услухайцесь у пявучасць родных слоў
Сваёй найдаражэйшай, вечнай мовы.
Яна, як мацi, нам аддасць сваю любоў,
Як сiвы, мудры старац дасць прамовы.

Адчуйце ўсю магутнасць дзiўных дней,
Праз нiх мы прабiвалiсь год за годам.
I тую шчырасць, цеплыню людзей,
Якiя сталi сапраўды народам.

Мы разам шлi праз жах былой вайны
I ўсё дзялiлi ў радасцi i ў горы.
Мы родныя зямлi нашай сыны,
Над намi з’зяюць ласкавыя зоры.

Нiколi мы спрадвеку не былi
Рабамi ворага, i наш народ свабодны.
Заўсёды мы без зайздрасцi жылi,
Амаль у час няўдаласцi самотны.
 
Мы верылi ў сягоння i ў любоў,
Мы заўтра свае самi будавалi.
Бо ў нас цяче Славян вялiкiх кроў,
I стан свой мы не дарам атрымалi.

Калi мяне спытаюць пра чарот,
Пра белыя, славутыя абрусы…
На тое, як завецца мой народ
Я горда адкажу вам: «Беларусы!»