адвогуле

Екатерина Пастернак
ад цябе да мяне-
i ўвогуле: увагу лi?
цi падлогу лi?
падоўгу з табою змагу лi я?
здолею, цi - ў паўсне?...

(упаўзцi....)

на крыжастую кветку блакiтную
сэнсу трапiць iмклiвае зерне-
анiкога нiколi няспытнае,
няспыннае, непапернае...

электроннае: сперма знiшчана,
гэтксама, як iншая мiншчына -
вымяшчае: пагардлiва зiрне:

на цябе. i, адвогуле,

лепш - загуглi:

тады й - на мяне.