***

Вадим Вольский
Калі нарэшце здаецца ўсё цьмой
Калі рукі ў верх не жадаюць
Калі ведаешь толькі, што свет прад гразой
Тады і маланка не страшыць

Як маленькі мурашык,я паўзу сярод вас
Людзі, дзіву даюцца- бо хто я?
Я не ведаю сам, і дыханне праз раз
Бо парою зусім не спакойна

Бо парою, жыцця мне губляецца сэнс
І я крокі раблю па дарозе
Па дарозе, якая вядзе не к цябе
А вядзе ў сады на астрозе

На каменні дарога вядзе
Да прытулку і вечнага шчасцю
Але гэта не трэба, не ў гэтай чарзе
Бо крыніца усё золата красіць