N. W

Махнач Сергей Юрьевсын
Мы перагрызьліся сур'ёзна:
Усюды войны, гвалт, варожасць.
Магчыма, заўтра будзе позна –
Спыніць патрэбна сёння пошасць.

Хто спіць, а хто не вяжа лыка –
Ляжыць уся планета-зала.
Ратуй, маэстра! Грай, музыка!
Цябе на сцэне бракавала!

Віяланчэлі голас тонкі
Гучыць мелодыяй бясконцай.
Празрысты гук прабраўся вонкі –
Усмешкай адказала сонца.

Расталі хмары ды аблокі,
Навокал стала больш прывабна –
Адразу зніклі звады, склокі.
Змяненні бачныя дакладна:

Чароўны спеў віяланчэлі
Змякчыў людскія сэрцы, душы.
Учора ледзве не здзічэлі –
Насустрач цуду сёння рушым…

Як сонца нота залатая,
Ляцела музыка над залай,
Была адчайнай спроба тая,
Але (пашчасцiла) – удалай!


24.04.2016
Smarhon’