У печы

Людмила Гуринович
У печы крыжыкам дровы складаюць,
Трэскі, паперу, кідаюць усе.
Потым запалку падносяць і дровы пылаюць
І з печы ў хату ідзе цяпло.

І тут у печ улез чыгун вялікі,
Амаль   да верху бульба там,
Другога меншага  паставілі вілкі,
Каб есці было, што малым парсюкам.

Маленькі чыгунок са стравай гаспадарчай
Улез паціху і стаў  на гарачыя вуглі
І  кажа суседзям «Што Вы тут, пузатыя,
Усё месца ў  печы занялі».

Маўчы,  байструк, варыся ты паціху
Хіба ня бачыш, якія вялікія мы.
Сам маленькі, чорны і  нязграбны
Глядзі, каб з печы не вылецеў ты.

Я хоць маленькі і не зграбны,
Але страву вару для людзей,
А ты вялікі, важны і пузаты,
А корміш толькі свіней ды курэй.

январь 2013