Пигмалеон и Галатея

Юркевич Мария
Працягні свае рукі халодныя,
Да майго дакраніся пляча.
Стань ты зоркай маёй пуцяводнаю
З абшараў майго забыцця.

У пранізлівым ветры мне чуецца
Тваіх вуснаў каменных шэпт,
Кожну ноч на цябе я любуюся,
Нерухомы твой сілуэт.

Сам стварыў я цябе такую,
Ты ўзяла мяне ў палон.
Так чакаю хвіліну тую,
Калі скажаш мне :"Пігмалеон..."

Не стрываю я больш, не стрымаюся,
На каленях стаю ля цябе
І малю, каб ты злітавалася,
Каб хоць слова сказала мне.

Галатэя, крычу у трызненні.
Галатэя, шапчу я ў сне,
Захаваўшы ціхую надзею
Растварыцца ў тваёй цішыне