Спатканне

Людмила Гуринович
Ты спатканне мне назначыў
Увечары, каля хаты,
Ты для сэрца многа значыў
Кавалер прыгожы ды багаты.

Зранку стала сабірацца,
Валасы на цвікі накруціла,
У хаці пачала прыбірацца.
Вецер у пакоі пусціла.

Потым  напэцкала  вочы,
Пацяркі на шыю надзела,
Губы намазала, шчокі,
І  каля ваконца сядзела.

Як звячарэла за вакном
Хутка глянула у люстэрка,
Пакруцілася ваўчком
Бацькаў “Шыпр” узяла з этажэркі.

Я чакала  цябе каля брамы.
Чаравікі на корку надзела,
Сукенку ўзяла я ў мамы…
Ад радасці ў галаве аж гудзела.

Ты прайшоў, на мяне ні вокам
Мабыць мяне не пазнаў,
Ты пайшоў  зусім другім бокам,
А потым усё гукаў і  гукаў.
               
               
  25.09.2013г