Цвiценне яблынь

Мария Ючкович
Цвіценне  яблынь для душы --
Зачараванне.
Ты ў маіх марах будзеш жыць --
Цвіценне яблынь.

Ты -- незвычайны рай зямны
З бялюткіх кветак.
О сад! Наведвай мае сны
Зімой і летам!

Духмяны яблыневы цвет
Як аблачынкі...
Бягу я ў свой дзіцячы свет
Малой дзяўчынкай,

Захопленай тваім святлом,
Сваім натхненнем...
Няўжо -- было? Няўжо -- прайшло?..
Жыццё -- імгненне?..