Беларуская мова - мёртвая мова

Алесь Рыбачёнок
Беларуская мова – мёртвая мова.
Прысвячаецца Васілю Кірыенка.
Прадзед, прабабка,
Даўнія продкі,
Ляжаць у зямлі,
Разам з словам нямым.
Я ж размаўляю па русску,
як успомню.
Дачку сваю, берагу
ад былых,
Дзеда і бабкі.
Мовы іх роднай.
Мёртваму мову.
Жывому –язык.
Мне цікавей мова
баскаў на сёння.
Баскі мне ўрэшце,
Бліжэй і радней.
А беларуская –
Мова чужога народа.
Таго, што на кладах
Ляжыць, у зямлі.