Не сумуй

Нина Агейченко
Мая дачушка, не сумуй,
Хай зіхацяць надзеяй вочы,
Натхненне хай цябе вядзе
У светлы дзень ад цёмнай ночы.

Пакіне сэрца тваё боль,
А крыўды – прэч з душы,
І будзеш ты, як мае быць,
Шчаслівай па жыцці.

Шчырай усмешкай людзей сустракай,
Добрай дарогі ўслед ім жадай,
І вернуцца рэхам твае пажаданні,
І будзе ўсё… Жыві ў каханні!

22.05.2014