Ты быццам..

Вадим Вольский
 Ты маешь шмат лікаў, ты вельмі прыгожа
 Смяешься, ці ноччу па верху дрэў ходзіш
 Ты дзіву даешься, калі я сумую
 Ты быццам царэўна, табою жыву я

Ты быццам праменьчык, сярод шэрэнькіх хмарак
 Аддам хлеба цябе, я апошні кавалак
 Аддам і апошні глыток, што з крыніцы
 Галоўнае, каб ты змагла зноў нарадзіцца

Табою я дыхаю і ў поле і ў хаце
Адна ты глядзішь паверх злата, багацця
Адна ты не бачыш, што вопратка дрэнна
І ў душу глядзішь, разумея ўсю цэну


Расліны ўсе ведаешь і травы збіраешь
Жывел не пужаешься і іх не пужаешь
Кранаешься неба і зоркі бліскучай
І шэпат я слышу дзіўны, пявучы

Ты часам не дзева магутнага лесу?
Ці мабыць ты з казкі бяглянка-прынцэса?
Ці лётаешь ты, на мятле цемнай ноччу?
Дзеля цябе я праз полымя крочу