Фанабэрык

Ольга Маро
Я йду па броўцы
Бетонна-глебавай.
Ён – мой кіроўца,
Ён лепей ведае.
Я на бардзюры
З абцасаў хісткая,
А ён нагамі
Гразюку ціскае.
Трава ды лісце
Яму дарогамі.
Калі – гурбісты
Сумёт аблогаю.
Шляхі спрабуе,
Ваду халодную
Штурмуе, чуе,
Што справа годная.
Не брук пад шворку,
Не плітка шэрая-
Ляпей узгоркі,
Пляхі замшэлыя,
Карэнне, ямы-
Камфорт адменены.
Ў Зямлю ступнямі
Стае упэўнена.

   А глузд з галавы,
   А годнасць – амаль шляхецкая.
   Не тое, што вы,
   П’янчо, рагаччо суседскае.

   З намёта, дрыгвы-
   Іспытам зазнаны, цвічаны.
   Не тое, што вы-
   Гніллё, бадыллё сталічнае.

   Зух волатавы,
   Асілкава моц належная.
   Не тое, што вы-
   ЗаЕдзь, жамяра замежная.

   Наверх- рукавы
   І гутарка жорстка-дзёрзкая.
   Не тое, што вы,
   Друзлявая тоўшч заморская

Час несупынна міне.
Здзейсніш адну з прыгод.
Слухай уважна, сыне.
Стане табе сем год.
Сцежкаю хмар-спявачак
Рухайся да гары.
Слухай. З кабыл-трацячак
Лепшую абяры.
Тую, што марай, снамі
З неба сыдзе к табе,
З тоненькімі нагамі,
З зорачкаю ў ілбе.
Цуглі заменіш словам,
Полымя згасіць лёд.
Слухай. Далей умова:
Ідзь на паўднёвы ўсход.
Недзе на той прасторы
Чэрці ў палон узялі
Возера, ледзь не мора-
Там караблі плылі.
Некалі з травастою
Багна ўзняла чарот
Смела яжджай дрыгвою,
Ідзь без тугі, турбот.
Слухай. Сярод чароту
Тры аднайдзеш кусты.
Потым павольна ўпотай
Ім адарві хвасты.
Толькі не азірніся,
Пераадолей страх.
-Багна, ператварыся
Морам у яго руках!

(паводле беларускай легенды) )))