Змаганне за волю

Аляксандра Фагот
Значыцца, поле бітвы.
Я - цалкам выдатны
злавіў дуэль з невыдатнай
са ўсіх бакоў
логікай.
Бяру яе за каўнер,
б'ю позіркам-гарматай
і ўсмешкаю ў сто вагнёў.
Але ж халера!
З настойлівасцю Робесп'ера
тыцкае носам у сферы
сілагістычных дыяграм.
Пэўныя мінусы
сабутэльнічаюць з няпэўнымі плюсамі
-на жаль, больш стала,
ніж я са сваімі музамі-
і трымаюць мяне ў цуглях.
А я што?
Шматгалоссе творчых натур.
Вынырваю недзе
паміж сігнатур
логіцы першага парадку.
Бяру пакрывала
і знікаю ў сваіх.
безразмерных.
гуманітарных палях.