Радасць

Алег Ла Рэнцье
Прачынацца з бадзёрым настроем,
З надзеяй на лепшы, вясёлы дзень.
Быць смялей, мацней, стаць героем,
Быць яскравым як сонца прамень.

Калі жыццё мае значны сэнс,
Усё ў пачуццях на сваім месцы,
У справах таксама не дэкадэнс,
Вершы прыгожыя на паперцы.

Няма вайны,слёз ды ахвяраў,
Свабода - не мэта, а дасягненне,
Знаёмы водар лясоў ды яраў,
Дорыць людзям на згоду натхненне,

Дзяцінства шумнае, шчаслівае,
Бацькі жывыя, родная сям'я.
Сяброўства доўгае, мітуслівае,
Побач Радзіма вольная мая!

Каханне шчырае ў сэрцы пяе,
З дзяўчынай назаўсёды разам:
"Ты мой сусвет, ты ўсё для мяне",
Гаварыць ёй гэта раз за разам...