Паедзем

Ася Айсберг
Ведаеш, любы,
Не трэба мне мора,
Не трэба мне горы снежныя,
Паедзем да жыта,
Паедзем да поля,
Дзе хлеб з малачком ёсць свежыя!
Дзе простыя людзі,
Без ўсякіх заскокаў,
Падораць табе цяпло...
Дзе толькі прайшоўшы некалькі крокаў
Сабраў журавінак вядро!
Там кожная раніца-
Гэта агеньчык,
Які задае настрой.
І бульба насмажана з салам ў печы,
А пах на ўвесь пакой.
Паедзем, паедзем,
Чаго скрывіў міну?
Не хочаш, тады заставайся!
Не ведаў ,напэўна, што я- за краіну,
Калі ў мяне закахаўся.