Летняе

Ядвига Довнар
Расхінаюць аканіцы ў лета
Воблачкаў пунсовых астравы,
І вандруе чэрвень безбілетны
Пахам свежа-скошанай травы.

Дыхаць бы і дыхаць гэтым пахам,
Наталіцца водарам лясоў,
"А капэла" гурт натхнёных  птахаў
Так спявае мноствам галасоў!

Назбіраць суніц духмяна-ласых,
Па расе прабегчы басанож,
Зноў згубіцца ў полі раннім часам,
Ці злавіць знянацку летні дождж.

Чэрвень звонкі падсілкуе цела
І напоўніць  радасцю душу.
Штосьці зорка досвіткам паспела
Прашаптаць: сакрэт не раскажу...

Затрымацца хочацца ж у леце,
Каб спазніцца на асенні баль,
Бо вясёлкі цешыць яшчэ квецень
Лашчыць зрок блакіт нябесных хваль.


15.06.2013   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)