За гарызонт заходз ць сонца

Дмитрий Ханенко
За гарызонт заходзіць сонца,
Ружовым полымем кастра,
Глядзіце, усё пылае моцна,
Прыйшла вячэрняя пара.

Вось падзьмуў вячэрні ветрык,
Быццам казкай наяву,
Моцы даў на кожны метрык,
Таксама і мне ў сваю чаргу.

Вось ляцяць і птушкі нізка,
Як усе кажуць: Эх к дажджу!,
А я стаю настолькі блізка,
І раптам слова не кажу.

А дзесьці там шуміць далёка,
Стары, вялізны воін-дуб,
Сваёй свабодай бессмяротнай,
Так і маніць яго чуб

Мне там наперадзе адкрыўся,
Быццам у самых лепшых снах,
Той шлях з якім хачу мірыцца,
Праз цемру к сонцу дзіўны шлях.

І я стаю бязмоўна бачу,
Увесь агромны, дзіўны свет,
Каб я мог, спыніў бы я цяг часу,
Каб мог, пражыў бы зноў я гэты век.