Радзiмая краiна

Людмила Павловец
Квітней і сёння, i заўжды
Радзімая краіна,
Каб больш не ведалі бяды,
Жылі пад небам мірным,
 
Каб збожжа налітым было
І кожны год быў хлебны,
Каб не загінула сяло -
Аб гэтым помніць трэба.
 
Хай клёкат чуецца буслоў
І спеюць журавіны.
Навекі ты - мая любоў,
Радзімая краіна!