Малюю вобраз...

Валентина Владова
Малюю вобраз твой у думках,
Штрыхі наношу прама ў сэрца.
Мо, марыць хто аб пацалунках...
Я ж на мяжы жыцця і смерці.

Якім пункцірам лёс пазначыць -
Чырвоным, жоўтым ці блакітным?
Зноў з боку не хачу пабачыць
Сябе плакучаю ракітай.

З усіх пытанняў важных - тое
Аддадзена імклівай плыні.
На самай справе нас жа двое,
Чаму адна плаціць павінна?

Малю хвіліны нечакання
Жаночай стомленай душою.
Для нас не выхад - у растанні,
Каханне ўсё яшчэ са мною.