Дагарае вечар...

Валентина Владова
Дагарае вечар полымем ружовым,
Залатое сонца села за раку.
Нейдзе там зязюля ўсё куе бясконца,
Бы чыюсці долю, звонкае "ку-ку".

Можа, нам з табою лёс яна варожыць,
Раскідае ўпотай сцежкі па жыцці,
І гады складае, потым разам множыць.
Толькі вось, зязюля, шчасце дзе знайсці?

Падкажы хутчэй жа, у якім напрамку
Адшукаць яго нам, у якім баку?
"Яно побач з вамі ўвечары і зранку"-
Чуецца ў адказе звонкага "ку-ку".

Цёплы летні вечар рукі нам на плечы
Ціха і сардэчна моўчкі палажыў,
Траў духмяны водар, бы зязюлі ў згоду,
Лёгкім пацалункам нас прываражыў.