Я шукаю...

Валентина Владова
Я шукаю цябе, маё шчасце.
Мо, згубілася ты ў лясах,
Можа, вецер паспеў цябе скрасці,
Мо, у птушыных знайду галасах?

Калі чуеш мяне, адгукніся
Той бярозкай, што ў полі стаіць,
Светлым промнем мне ранкам вярніся.
Аб табе маё сэрца баліць.

І цнатлівасць пялесткаў рамонкі-
Напамінак шчымлівых начэй,
І расчуленай рэчкі ў гамонцы
Бачу я пару сініх вачэй.

Правядзі ты мяне той сцяжынкай,
Дзе сустрэцца змаглі б мы з табой,
Скалыхні ў прывітанні галінкай
Толькі мне на хвілінку адной.