Не забывай Радзiму...

Валентина Владова
Не забывай Радзіму аніколі-
Ні з крыкам птушак, пакідаючых тугу,
Ні ў летні дзень, калі грамы сваволяць.
Любі яе, не наклікай граху.

Як прыкра б ні было жыццёвым ранкам,
Самотай патыхала б за вярсту,
Не будзь чужынцам-ворагам ля ганка,
Прыйдзі пагрэцца к шчодрасці кастру.

Не дай згрызоце правіць баль увішна,
Адзеўшы вэлюм рэдкае красы.
Няхай у душы квітнеюць сокам вішні
Радзімы сінявокай галасы.

Той запавет любові і пашаны
Да сэрца прытулі і зберажы.
Яна ж за стол, як маці, запрашае,
Каб змог жыцця адолець віражы.

І ў першы дзень, і ў дзень у нябыт апошні
Наканавана лёсам нам прайсці
Адной дарогай неабсяжных пожняў.
Другой такой нідзе нам не знайсці.