Не звяртай увагi...

Валентина Владова
Не звяртай увагі, любы, на мяне.
Ведаю, што шчасце нас з табой міне,
Прабяжыць сцяжынкай вузкай ля вады.
Мы ж дагнаць не зможам напрасткі гады.

Удалеч ціхім ранкам човен уплыве,
У казку за сабою нас не пазаве,
І мастом не стануць нашы берагі.
Не саткаць кахання з жалю і тугі.

Не звяртай увагі, паглядзі назад-
Бачыш, адцвітае той сустрэчы сад
Першым пацалункам ранняе вясны.
Не сабраць у далоні нам былыя сны.