Дарэмна...

Валентина Владова
Дарэмна мяне ўсе ўшчуваюць, даволі,
Я праўду кажу, толькі праўду, не болей.
Ды толькі за праўду заўсёды каралі,
Яе не любілі ніколі, зганялі.

Лухту са знявагай страчалі, як госцей,
А праўду - за дзверы, кідалі ёй косці.
Але ўжо тады не была б яна праўдай,
Каб рукі злажыла, бо праўда - упартасць.

Ідзе па дарозе і мерзне ў полі,
Ды ўсё яна йдзе, знаць, такая ўжо доля,
І ногі ў кроў усе свае пазбівае,
Не жаліцца, ідзе, яшчэ песні спявае.

Пастукае мне яна ноччу ў дзверы-
Я ёй адчыню, бо чакаю і веру.
Сястра яна мне, тая праўда святая,
Радней за яе я нікога не знаю.