Чаму?..

Валентина Владова
Нічога не бачу з-за слёз,
З-за слёз свайго шчасця не ўбачу.
Чаму сярод лета  - мароз?
Падкажа мне хто - чаго плачу?

Чаму вінаватая я
Сасонкай стаю пры дарозе,
Душа ў знямозе мая
І кожнай крывінкай у трывозе?

Заўчасна каханне рукой
Махнула "бывай" у развітанні,
Аставіўшы мне непакой
І безліч шматлікіх пытанняў.

Чаму з асалодай такой
У ахвяры мяне запісала
І кпіць, што балюча адной?
Няўжо яму гэтага мала?

Чаму менавіта цяпер
У далонях пустэчу трымаю,
Чаму мне такі недавер,
Чаму я нічога не маю?

Адказа тым больш не знайсці,
Не вернецца, колькі ні клікай.
Сабраць бы ўсе сілы й пайсці,
У бок іншы падацца паціху.