Не шкадую...

Валентина Владова
Не шкадую, што я не абранніца,
Не магу на жыццё я абразiцца
Ні за восенькі смутак народжаны,
Ні за сцюж і завей падарожную.

За імгненне кахання адзінага,
Адзіноту што ў сэрцы пакінула,
Ні за крыж, ад калыскі дарованы
Ды слязьмі ўзлюляны, узгадованы.

Не шкадую, што з марамі-ценямі
Я ў аблоках плыву, летуценніца,
Што з пакутай - сяброўкі найпершыя,
А ў дадатак, што трызню я вершамі.