Першыя крокi...

Валентина Владова
Першыя крокі і першыя словы -
Кожнаму гэта, напэўна, знаёма.
Першы таварыш - дружбак назаўсёды,
Помніць, гарэза, маленства прыгоды.

Першая восень і першае свята...
У школу вядуць нас матуля ці тата.
Першы настаўнік і першая парта...
Божа, чаму я такі быў упарты?

Першая двойка і першыя слёзы...
Сэрца маё ахіналі марозы.
І ўпершыню пакахаў патаемна
Быццам у казцы, саму каралеўну.

І пацалунак таксама мой першы,
Словы прызнання і першыя вершы...
І не хачу я другога нічога -
Кліча мяне толькі першым дарога.