Сустрэнься...

Валентина Владова
Сустрэнься са мною
У заснежаны поўдзень,
Прыйдзі да мяне
У самую поўню.

Не бойся нічога,
Не стрэнеш нікога,
Цябе толькі возьме
У абдымкі дарога.

Не кайся прад вечнасцю
У шчырасці думак,
Бо словы - пустое.
Ці ў гэтым задума?

Да цябе маё сэрца
На крылах ірвецца.
Няхай жа тваё
На прызыў адгукнецца.