Асалоду нясе, асалоду...

Валентина Владова
Асалоду нясе, асалоду
Гэты вечар спаткання з табой,
Тонкі водар ліповага мёду,
Бы мелодыі той незямной.

Цэлы свет у абдымкі б змясціўся,
Бо п'янею зусім без віна.
Хлапчук-месяц і той пагадзіўся,
Што ў мяне ты такая адна.

Зачарована, быццам па нотах,
Сэрцы песню спяваюць сваю.
Пэўна, мараць яны пра ўзлёты,
Каб хутчэй старт аддаць караблю.

Не патрэбны ім словы прызнання,
Хвалі шчасця я п'ю зноў і зноў.
І нясе нас на крылах каханне
У краіну пад назвай Любоў.