Падаруй мне усмешку...

Валентина Владова
Падаруй мне ўсмешку Джаконды.
Паміж намі імгла пралягла,
І рукой памашы наўздагон ты,
Што ўсё дараваць мне змагла.

Не з табой вечаровыя зоры
Сустракаць давядзецца мне зноў.
Цябе бачыць у вясельным уборы-
Верх нязбыўных жаданняў і сноў.

З трапяткой і шчымлівай надзеяй
Я блукаю па сцежках у жыцці,
Усё шукаю кахання лілею,
Але цяжка яе мне знайсці.

Адчуваю сябе я тапельцам,
З тваіх рук, пэўна, муку прыму.
Толькі шчырай усмешкі цяпельца
Паміж намі разгоніць імглу.