Кахаю...

Валентина Владова
Кахаю, кахаю, кахаю
Цябе аднаго назаўжды.
Мо, у свеце адна я такая?
Стаяць, мо, на месцы гады?

Мо, папараць-кветку знайшла я,
Мо, зорка ўпала з нябёс,
Стаю ў варотах, мо, рая?
За ўсё гэта дзякую лёс.

Што ён нам дазволіў сустрэцца
На вузкай сцяжынцы жыцця,
Што б'юцца аднолькава сэрцы
Твайго і майго пачуцця.

Кахаю, кахаю, кахаю,
Да шчасця праз церні ішла.
Не трэба другога мне раю,
Яго я з табою знайшла.