Па Млечнаму шляху...

Валентина Владова
Па Млечнаму шляху плыве мой зорны конь,
А я ўслед бягу за ім усё наўздагон.
Вось хутка даганю, ужо блізка паварот,
Ды недаступны ён за межамі дрымот.

Вачэй адкрыць шкада - растае сон, як дым,
У тым уся бяда, што не сустрэцца з ім.
Каханне і спакой далёка конь панёс
І гэтага цяпер мне не даруе лёс.

Памылкай назаву і буду шкадаваць,
Удзень і ўначы яго я буду зваць,
З надзеяй і мальбой на Млечны шлях глядзець,
І мой ты непакой павінен зразумець.

Вярні назад спакой, каханне прынясі,
Астатняе за мной, што хочаш - папрасі.
Пад ногі кіну я табе ўсю зямлю.
Вярні мне мару-сон зачараваную.