На схiле дзён...

Валентина Владова
На схіле дзён успомню ўсе жыццё,
Перабяру ў памяці былое,
І ўжо затым сыйду ў небыццё,
Благаславіўшы на вякі жывое.

Няхай яно мне здраджвала не раз
І, мабыць, ішчэ не раз у парыве здрадзіць-
Я крыўдай біць не стану ў адказ,
Люблю жыццё, стараюся з ім ладзіць.

Калі ж, сустрэўшы, не падасць рукі
І не прызнае блізкае сяброўкі,
Дарую і за гэта лёс такі,
Другіх сустрэч чакаць з ім буду зноўку.

А снегам замяце ўсе сляды,
Апаліць вочы сонечным сляпеннем-
Знайду дарогу да яго й тады.
Падкажа шлях нябёс маіх знаменне.

Хай палыном атручвае гады-
Я вып'ю кубак горкага цярпення
Замест сцюдзёнай чыстае вады
У хвіліну смагі вечнага імгнення.

Жыццё не купіш ты за паўцаны,
За золата, сабранае ў свеце.
Няма ў яго перада мной віны.
Жыццё адно, яно не куча смецця.