Цi ж стала нам цурацца мовы?

Станислав Шастак
Каментар да "Чаго вам хочацца, панове?"
"Чаго вам хочацца, панове? "
Янка Купала.
Ворагам Беларушчыны.
1907




Ён гэтай моваю суседзям
У Яўропу адкрываў вакно,
Каб не шукалі яго недзе,
А ведалі дзе ёсць яно!

Цары, паэты дыпламаты
На ёй пісалі многа год,
Бо перадаць магла без страты
Людзкіх і божых справаў ход!

Яна зьвінела ручаінай
У ВКЛ на ўсёй прасторы
І мамай роднаю ліцьвінам
Была і ў радасці і ў горы!

Яе ў Яўропе прывячалі
Ўсе каралеўскія двары,
На ёй пісаць патрабавалі
Дамовы і Масквы цары!

Ці ж стала нам цурацца мовы?
Цурацца нашых каранёў?
Я веру час настане новы
І расквітнее яна зноў,
Каб мы змаглі падняць галовы!